- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Віталь Макаранка, старшыня гарадзкой арганізацыі БНФ "Адраджэньня", магістар дзяржаўнага кіраваньня: Гэтая ўлада зьняважае й абражае ўсе мае пачуцьці й прынцыпы, якіх я прытрымліваюся". - Ці лічыш ты сябе апазыцыянэрам? - Я не лічу, што я ў апазыцыі, бо ў нармальным паразуменьні ў нас апазыцыі проста няма. Апазыцыя - гэта частка грамадзтва, а часьцей за ўсё гэта частка палітыкаў у дзяржаве, якія не згодны з курсам, які праводзіцца кіруючай часткай гэтай дзяржавы й прапануе свой погляд на вырашэньне розных праблемаў, якія адрозныя ад поглядаў пануючай партыі ці кааліцыі.