be
pdf

Наш Край 12/1929

Штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Беларускай Акадэміі Навук

Наш край — беларускі краязнаўчы часопіс. Выдаваўся з 1925 году да 1930, пазьней зьмяніў назву на «Савецкая краіна» (выдаваўся да 1933). Пачаў выдавацца з кастрычніка 1925 году пры Цэнтральным Бюро краязнаўства (утворана ў 1923 годзе) пры Інстытуце Беларускай Культуры. Вокладку для першага нумару зрабіў мастак Эндэ, гэты нумар меў 68 старонак і выйшаў накладам 2 тысячы асобнікаў. Першым рэдактарам часопісу быў Мікалай Азбукін. Першачарговай мэтай новага часопіса было пашырэньне краязнаўства да масавага руху. Для гэтага ў першым нумары часопіса быў надрукаваны артыкул-інструкцыя «Што рабіць раённым краязнаўчым таварыствам» і праграмы па канкрэтных напрамках дзейнасьці. Зь іншага боку з пачатку 1920-ых гадоў у краіне ў розных мясьцінах паўсталі краязнаўчыя гурткі, якія абапіраліся выключна на мясцовыя сілы і да сярэдзіны 1920-ых гадоў насьпела неабходнасьць выданьня падобнага спэцыялізаванага часопіса. З 1929 году «Наш край» выдаваўся пры Беларускай Акадэміі навук. З 1930 па 1933 выдаваўся пад назвай «Савецкая краіна». З 1970 выходзіць як бюлетэнь «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». Крыніца www.be-tarask.wikipedia.org

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наш край
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуская Акадэмія Навук
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 1929-12
  • Рэдактар: Бядуля З.
  • Выдавец: Беларуская Акадэмія Навук
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org