be
pdf epub

Насельніцтва Пастаўскага краю

Пракаповіч Ігар

Тэрыторыя Пастаўскага края пачала засяляцца людзьмі вельмі даўно, з тых часоў, калі паўночную Беларусь пакінуў апошні ледавік і ўтварыліся спрыяльныя ўмовы для развіцця расліннасці і жывёльнага свету. Першыя жыхары – малалікія купкі паляўнічых, рыбаловаў, збіральнікаў – з’явіліся на нашай зямлі, верагодна, каля 8 – 9 тысячагоддзя да нашай эры. Магчыма, у даледавіковую эпоху і ў міжледавікоўі тэрыторыю края наведвалі групы палеаантрапаў, аднак сляды іх знаходжання тут былі знішчаны лёдам і ледавіковымі водамі. Можна меркаваць, што да пачатку нашай эры колькасць насельніцтва паступова марудна павялічывалася, але дакладна прасачыць змены не магчыма з прычыны адсутнасці звестак. Паспрабуем вызначыць прыблізную колькасць жыхароў на тэрыторыі раёна на пачатак нашай эры. Падлікі можна рабіць рознымі спосабамі, але, відавочна, яны павінны грунтавацца на вядомых гістарычных і археалагічных звестках аб умовах і асаблівасцях жыцця людзей у тую эпоху.

Беларускія аўтары: Пракаповіч Ігар
Выдаўцы і выдавецтвы: Сумежжа
  • Месца выхаду: Паставы
  • Дата выхаду: 2004
  • Выдавец: Сумежжа
  • Памеры: 56 с., 21 см
  • Катэгорыя: Эканоміка, Гісторыя, Палітыка, Правы чалавека, Рэлігія, Грамадзтва, Крыніцы, Геаграфія
  • Copyright © 2004 by Ігар Пракаповіч
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: E-3094
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org