- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Перш за ўсё ў рашэннях валасных судоў мы назіраем іх аднолькавыя адносіны ў дачыненні аднолькавых спраў у розных месцах і ў розны час, што гаворыць аб тым, што розныя рашэнні ёсць акты звычайнага права, а не выдумкі пісара. З іншага боку, маючы на ўвазе гістарычныя дадзеныя, мы можам пераканацца, што сучасныя нормы звычайнага права беларусаў адпавядаюць тым дадзеным, якія мы можам здабыць з гістарычных крыніц, ва ўсякім разе за трыста гадоў да нашага часу . Больш таго, у нашых рашэннях мы не аднойчы сустракаем указанне на тое, што тая або іншая справа вырашана па “мясцоваму звычаю”. А ў адной справе мы нават сустрэлі цікавую барацьбу мясцовых звычаяў з уладай “Прысуствія па сялянскіх справах”: яно чатыры разы скасоўвала рашэнне і кожны раз валасны суддзя, обапіраючыся на “мясцовы звычай” выносіў тое ж самае рашэнне.