- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Так склаліся гістарычныя абставіны беларускага народа, што ён на сваёй роднай зямлі не заўсёды мог свабодна выказацца, а толькі дзейнічаць у акрэсьленых рамках акупацыйнага рэжыму і прадстаўляць сваю гісторыю з пункту гледжаньня варожай сілы. Таму разглядаючы гісторыю Беларусі трэба зьвярнуць асаблівую ўвагу на яе суседзяў. У сваіх нарысах зьвяртаю ўвагу і на тыя зьмены і падзеі, якія адбываліся за межамі Беларусі. Гэта паможа нам лепш зразумець тагачасныя палітычныя абставіны, а таксама рэлігійныя непаразуменьні, якія ўводзілі закалот сярод народаў Вялікага княства Літоўскага і ў сваіх паводзінах былі далёкімі ад сапраўднай хрысьціянскай навукі і маралі. Доўгія стагодзьдзі Беларусь прадстаўляла сабою арэну, на якой спатыкаліся, крыжаваліся і ўзаемна змагаліся паміж сабою дзьве хрысьціянскія культуры: усходняя — грэкавізантыйская і заходняя — рымская. (фрагмент)