- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Народны кантроль у Магілёве. У Магілёўскай вобласці ў рамках абласной кааліцыі дэмакратычных сіл створаны камітэт пад назвай "Народны кантроль" па садзейнічанні ў барацьбе з карупцыяй. Адзін з ініцыятараў стварэння камітэту, старшыня Магілёўскай абласной каліцыі дэмакратычных сіл Рыгор Кастусёў адзначае, што такая ідэя ўзнікла таму, што ў сродках масавай інфармацыі вельмі часта гаворыцца пра тое, што Магілёўская вобласць самая карумпаваная ў Беларусі. “Магчыма, так адбываецца, таму што вярхушка ўлады паходзіць з нашай вобласці і чыноўнікі на месцах лічаць, што ім усё дазволена”. Як паведаміў каардынатар Руху “За Свабоду” па Магілёўскай вобласці Віталь Васількоў, ініцыятыва на сёння ўжо падтрымана многімі грамадскімі і партыйнымі актывістамі вобласці.