- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксандр Лукашэнка: «...А як прэзідэнт, калі ласка, вось я публічна кажу — я не забараняю той друкарні вас друкаваць. Я не забараняю...» «Пазіцыі ў Адміністрацыі прэзідэнта разьппліся, а таму рашэнне па «Народнай волі» не прынята...» Больш за два месяцы мінула пасля прэс-канферэнцыі, на якой А.Лукашэнка як быццам даў даручэнне разруліць сітуацыю з дыскрымінацыяй незалежных сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку з дыскрымінацыяй "Народнай волі". Здавалася б, часу было дастаткова для рашэння праблемы. Але... Днямі ў рэдакцыю газеты "Народная воля" паступіла паведамленне з Міністэрства інфармацыі: "Пазіцыі ў Адміністрацыі прэзідэнта разышліся, а таму рашэнне па "Народнай волі" не прынята..." А як тады разумець словы Аляксандра Рыгоравіча? Ці з яго меркаваннем атачэнне ўжо не лічыцца? Некалькі тыдняў таму рэдакцыя газеты "Народная воля" накіравала афіцыйны запыт і спадзяецца атрымаць адказ у бліжэйшыя дні. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)