be
Народная Воля 97-98

Народная Воля 97-98

У сераду ў цэнтры беларускай сталіцы і ў рэгіёнах адбылася чацвёртая па ліку акцыя пад умоўнай назвай «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» Гэтым разам высокае начальства дало разнарадку навучальным установам накіраваць у цэнтр Мінска па 100 чалавек — прыхільнікаў улады. Усе губляліся ў здагадках, для чаго спатрэбілася прыцягваць да акцыі ўвагу яшчэ большай колькасці людзей. Потым высветлілася, што з 18 да 21 гадзіны на Кастрычніцкай плошчы будзе адбывацца маладзёжная дыскатэка. На практыцы ўсё выглядала трагікамічна. І не толькі таму, што ў 18.00 у Мінску быў моцны лівень з навальніцай. Па перыметры плошчы ўсё тыя ж металічныя агароджы і жывыя шчыты з міліцыянераў. Каля прыступкаў Палаца Рэспублікі невялікі натоўп з дзяржаўнымі сцягамі, з надпісамі “БРСМ” і “Белая Русь”. Нейкая спявачка ўсё спрабавала “завесці” публіку. Калі ж яна ў адчаі пачала крычаць “А ну веселее!!! А ну-ка похлопаем!!!”, пачаўся рогат. Заклік, як назло, прагучаў менавіта ў той момант, калі пачалася акцыя пад умоўнай назвай “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”. Людзі пайшлі калонай у бок вуліцы Янкі Купалы. У натоўп адразу пачалі ўкліньвацца спецназаўцы. Самі таго не жадаючы, яны значна павялічылі сваёй прысутнасцю колькасць удзельнікаў шэсця.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2011-07-02
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2011 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org