- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сацыяльным маршам - у лепшае будучае Вы не згодны з тым, што дзяржава пазбавіла льгот дзяцей і пенсіянераў? Вы супраць таго, што ў краіне ўведзена кабальная кантрактная сістэма, дзякуючы якой кожны можа ў любы момант апынуцца на вуліцы? Вы лічыце, што патрэбна рэформа несправядлівай пенсійнай сістэмы? Калі так, то ў вас ёсць шанц выказаць свой пратэст. На 30 верасня дэмакратычныя сілы Беларусі запрапанавалі "Сацыяльны марш". У склад аргкамітэта па правядзенні акцыі ўвайшлі прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, аб'яднання левых партый, незарэгістраванага "Маладога фронту", Асамблеі дэпутатаў мясцовых Саветаў і інш. Сустаршынямі аргкамітэта абраныя сакратар ЦК ПКБ Валер Ухналёў і член Палітсавета АГП Аляксандр Сасноў. "Акцыя пройдзе напярэдадні адкрыцця сесіі Палатпы прадстаўнікоў, якая прыняла рашэнне аб татальнай ліквідацыі сацыяльных гарантый для грамадзян Беларусі, - адзначыў кіраўнік Нацыянальнага камітэта Аб'яднаных дэмакратьганых сіл Анатоль Лябедзька. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)