- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з афіцыйным візітам у Туркменістане. Кiраўнiк Беларусi прыбыў у Ашгабад вечарам 17 чэрвеня. Учора ён сустрэўся з прэзiдэнтам Туркменiстана Гурбангулы Бердымухамедавым. Кiраўнiкi дзяржаў правялi перамовы ўзялi ўдзел у цырымонii афiцыйнай закладкi комплексу па вытворчасцi калiйных угнаенняў у пасёлку Гарлык. Апошнi раз Аляксандр Лукашэнка наведваў Туркменстан з афiцыйным вiзiтам у 2002 годзе. Тады былi падпiсаны першыя двухбаковыя пагадненнi. Паводле звестак беларускай статыстыкi, Туркменiстан па аб’ёме тавараабароту i экспарту беларускай прадукцыi займае сёмае месца сярод адзiнаццацi краiн СНД. У 2008 годзе тавараабарот памiж дзяржавамi склаў усяго 50 мiльёнаў долараў, за чатыры месяцы гэтага года — толькi 12,4 мiльёна. Навошта спатрэбiўся гэты вiзiт у перыяд абвастрэння стасункаў з Расiяй, пакуль не зразумела, бо ніякіх асаблівых поспехаў адносіны паміж Ашгабадам і Мінскам не маюць.