- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Якім шляхам пойдуць беларусы? Як вядома, на Кангрэсе дэмакратычных сіл сутыкнуліся два падыходы да барацьбы за дэмакратыю. Распрацоўшчыкі прынятай стратэгіі ішлі, як яны лічаць, ад жыцця. Народ, маўляў, не спяшаецца выходзіць на вуліцу. Калі так, то варта паспрабаваць зайсці з другога боку. Эканамічны крызіс, які пачаўся пасля расійска-беларускага нафтагазавага канфлікту, непазбежна прыцісне рэжым да сцяны, іў яго не застанецца варыянтаў,. апрача дыялогу з аб яднанымі дэмакратычнымі сіламі. Неабходна цярпліва чакаць, калі "Чырвоны дом" пакліча дэмакратаў за стол перамоў. А да гэтага моманту трэба тлумачыць народу тупіковасць афіцыйнага сацыяльна-эканамічнага курсу, сэнс ліберальных каштоўнасцяў, знаёміць грамадскасць з "Малой канстытуцыяй", вербаваць на бок апазіцыі наменклатуру, чыноўнікаў. Ці грунтуецца такая стратэгія на выніках сацыялагічных даследаванняў? Вось некаторыя лічбы Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, які афіцыйна зарэгістраваны ў Вільнюсе, але мае магчымасць праводзіць маніторынг у Беларусі. Калі ў кастрьганіку 2006 года паляпшэнне свайго матэрыяльнага становішча адзначаў кожны пяты рэспандэнт, то зараз - толыа кожны сёмы. Колькасць жа тых, хто адчуў пагаршэнне свайго становішча, вырасла амаль у 1,3 раза. Таму зусш не дзіўна, што расце сацыяльны песімізм. Сёння толькі кожны чацвёрты верыць у тое, што сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў бліжэйшыя гады можа палепшыцца, хаця паўгода таму такой веры прытрымліваліся 42 працэнты апытаных.