- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пятая спроба... Маладыя людзі з незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" правялі паўгорны ўстаноўчы сход і зноў падалі дакументы на рэгістрацыю. Лідэр арганізацыі Дзмітрый Федарук кажа, што "МФ" не збіраецца адступаць і будзе дамагацца рэгістрацыі арганізацыі любой цаной. 7 мая каля 60 маладых людзей правялі ўстаноўчы сход Мінскай гарадской арганізацыі, а ўжо Г8 мая, як вяцома, калегія ўпраўлення юстыцыі Мінскага гарвыканкама адмовіла ў рэгістрацыі "Маладога фронту" на той падставе, што нібыта была знойцзена неадпаведнасць пададзеных дакументаў статуту. Дзмітрый Федарук у сваю чаргу паведаміў, што са спісу заснавальнікаў арганізацыі таемным чынам знікла прозвішча Алега Корбана; усе бачылі, як хлопец ставіў свой подпіс як адзін з сузаснавальнікаў "Маладога фронту", аднак у спісах ягонага прозвішча не аказалася... Адным словам, прэтэнзіі ўзаемныя. Але маладыя людзі вырашылі браць настойлівасцю: праводзіць устаноўчы сход — падаваць на рэгістрацыю; пры адмове - зноў праводзіць устаноўчы сход і зноў падаваць на рэгістрацыю. "Гэта добрая зброя супраць розных крымінальных спраў. Праводзім устаноўчы сход, падаём на рэгістрацыю — месяц дакументы разглядаюцца, даюць нам адказ; зыходзячы з адказу, мы плануем далейшыя дзеянні. Заадно паглядзім, чым наша юстыцыя будзе тлумачыць наступныя адмовы ў рэгістрацыі", - кажа Дзмітрый Федарук. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)