- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Масква даб'е афіцыйны Мінск балтыйскай трубой. Страты Беларусі ў выпадку ўвядзення ў строй БТС-2 эксперты ацанілі ў 600-700 мільёнаў долараў у год. Расійская кампанія "Транс-нефть" заявіла пра пачатак будаўніцтва другой чаргі "Балтыйскай трубаправоднай сістэмы" (БТС-2). Гэты трубаправод стане альтэрнатывай цяперашнім шляхам транспарціроўкі расійскай нафты ў Еўропу, якія праходзяць праз Украіну і Беларусь. На думку вядучага аналітыка ІК "Файнэншл Брыдж" Дзмітрыя Аляксандрава, з увядзеннем БТС-2 залежнасць Расіі ад нафтавага транзіту па тэрыторыі Беларусі паступова знізіцца прыкладна ў 8-10 разоў. "У выпадку паспяховай рэалізацыі праекта Мінск пазбавіцца 50 мільёнаў тон транзітнай нафты ў год, -падлічыў эксперт. - Пры цяперашнім тарыфе на прапампоўку нафты ў 2 долары за 100 км страты Беларусі прыблізна могуць скласці ад 600 да 700 мільёнаў долараў у год".