- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гарачы Кангрэс ... Спякота. Нават спецслужбоўцы пахаваліся ў цянёк і здаецца, што ніякай цікавасці да Кангрэса дэмакратычных сіл у афіцыйнай улады няма. Вось толькі аграмадны аўтазак не схаваеш - па іроніі лёсу ён створаны на базе МАЗа, і Кангрэс праходзіць у Палацы культуры Мінскага аўтазавода. "Вам жа купілі аўтобусы з кандыцыянерамі, - шуткуюць дэлегаты Кангрэса з "экіпажам" аўтазака, - што ж вы тут парыцеся?" "Вам таксама аўтазакі спатрэбяцца ", - чуецца ў адказ. "Вось так усё жыццё ў аўтазаку і праездзіце... " Гарачыя дэбаты напярэдадні, гарачае надвор'е, гарачы амаль з першыххвілін Кангрэс. Дзень першы Яшчэ не былі сфарміраваны працоўныя органы форуму, як на трыбуну прарваўся Мікалай Статкевіч. "Я два гады правёў у калоніі, таму маю права на дзве хвіліны", - патлумачыў Статкевіч. I запатрабаваў, каб адразу ж былі ўнесены змены ў прапанаваны парадак дня. "Першым пытаннем павінна быць пытанне аб стратэгіі, бо што мы будзем рабіць, як і з кім - гэта галоўнае. Праект, які выносіцца на галасаванне, — гэта стратэгія страху і стомленасці. Мы прапаноўваем альтэрнатыўны варыянт, стратэгію дзеяння, стратэгію, скіраваную на Еўропу, на ўступленне Беларусі ў Еўрасаюз". (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)