- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міністр без пантоў. Днямі А. Лукашэнка прызначыў новага міністра ўнутраных спраў. Ім стаў генерал-маёр Анатоль Куляшоў. "Народная Воля” паспрабавала сабраць некаторую закулісную інфармацыю пра зменшчыка Уладзіміра Навумава. З паслужнога спісу. Напрыканцы ліпеня Анатоль Нілавіч Куляшоў будзе святкаваць сваё 50-годдзе. Дарэчы, нарадзіўся ён не ў Беларусі, а ў горадзе Алі-Байрамлы Азербайджанскай ССР. Але ў нашай краіне жыве даўно. Куляшоў пачынаў працаваць трактарыстам Старасельскага лясніцтва Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. У юнацтве ён нават і не думаў апранаць міліцэйскую форму, бо марыў паступіць у Інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі — цяперашні БАТУ.