- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Севярынец - на свабодзе! Пагроза з боку Еўрапейскага Саюза пазбавіць афіцыйны Мінск гандлёвых прэферэнцый коштам прыкладна 400 мільёнаў еўра ў год знайшла нечаканы водгук з боку беларускіх уладаў. Палітвязням паступіла прапанова (каму - праз дыпламатаў, каму - праз праваабарончыя арганізацыі): напісаць заяву аб памілаванні. Па неафіцыйных звестках, заявы з указаннем парушэнняў заканадаўства пры следстве і судзе на імя старшыні камісіі па памілаванні Наталлі Пяткевіч напісалі сваякі, родныя, блізкія, адвакаты Аляксандра Казуліна, Артура Фінькевіча, Андрэя Клімава, Паўла Севярынца... Прапанова напісаць лісты на імя Пяткевіч прагучала пасля неафіцыйнай сустрэчы высокай чыноўніцы з памочнікам намесніка Дзяржсакратара ЗША Дэвідам Крэмерам у мінскім кафэ "Фрески" за кубачкам кавы. Супадзенне гэта ці не, застаецца толькі здагадвацца. Але пасля гэтай сустрэчы Крэмер паведаміў журналістам, што ЗША запатрабавалі вызвалення ўсіх палітвязняў. "Мы маем дадатковыя магчымасці для ціску на беларускі ўрад. Але я спадзяюся, што яны не спатрэбяцца", - шматзначна паведаміў Крэмер. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)