- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Калдун - ты лепшы!» У Хельсінкі беларускі спявак зрабіў свой жыццёвы лозунг рэальнасцю З чацвёртай спробы беларускі ўдзельнік "Еўрабачання" здолеў прабіцца ў фінал. Яшчэ да пачатку конкурсу еўрапейскія букмекеры сцвярджалі, што Дзіма Калдун — у ліку лідэраў конкурсу і мае ўсе шанцы на перамогу. У колішнім інтэрв'ю "Народнай волі" пра свае шанцы Дзіма разважаў так: "Мне было б куды складаней, калі б тая ж Паліна Смолава заняла высокае месца. Была б акрэслена планка, ніжэй за якую апускацца нельга. Мне здаецца, што ў Фінляндыі ўсё будзе залежаць толькі ад мяне самога. У мяне будзе тры хвіліны, за якія я павінен паказаць усё, што магу. I яшчэ, мне падаецца, што ў Хельсінкі мне будзе прасцей. У тым сэнсе, што там не будзе зайздроснікаў, з якімі даводзілася сустракацца на ўнутраным адборы". У Каддуна атрымалася! Шостае месца з песняй "Work Your Magic" - гэта несумненны поспех. I таму ў мінскім аэрапорце Дзіму сустракалі як сапраўднага нацыянальнага героя. Такі ж шыкоўны прыём у свой час атрымала толькі алімпійская хакейная зборная, якая вярнулася чацвёртай з Амерыкі. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)