- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Не народ для ўрада, а ўрад для народа Днямі прадстаўнікі Аб'яднаных дэмакратычных сіл прэзентавалі пасланне, з якім апазіцыйныя кандыдаты збіраюцца ісці на восеньскія выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Такім чынам, апазіцыя будзе змагацца за галасы выбаршчыкаў пад лозунгам Кастуся Каліноўскаага "Не народ для ўрада, а ўрад для народа". У чарговым пасланні да электарата апазіцыя засяродзіла ўвагу на кантролі за ўладай. Гэтая думка праходзіць па дакуменце, што называецца, чырвонай ніткай. "Калі ўлада бескантрольная, то яна ўсё менш думае пра народ. Нам патрэбны свае людзі ў парламенце дзеля таго, каб па меры мажлівасці кантраляваць дзеянні ўлады і расходаванне народных грошай, - лічыць старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. -Нам патрэбны свае людзі ў парламенце, з тым, каб у далейшым пазбегнуць такіх сітуацый, калі міністр фінансаў шчыра прызнаецца, што ў бюджэце грошай ад продажу зброі няма. Мы будзем даносіць людзям, што яны праз сваіх абраннікаў павінны кантраляваць уладу". У сваю чаргу кіраўнік аналітычнай групы, якая распрацоўвала перадвыбарнае пасланне, Вацлаў Арэшка растлумачыў, чым сёлетняе пасланне прынцыпова адрозніваецца ад папярэдніх аналагічных дакументаў: "Заўсёды на выбарах дэмакратычныя сілы, калі звярталіся з пасланнем да народа, зыходзілі з наяўнай на той момант сітуацыі. Сутнасць: мы ідзём на выбары, мы ідзём на перамогу, абяцаем зрабіць шмат чаго, перамяніць уладу і гэтак далей.