- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Супраць Аляксея Марачкіна распачалі адміністрацыйную справу Вядомаму мастаку, старшыні Міжнароднай арганізацыі "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" Аляксею Марачкіну пагражае адміністрацыйная адказнасць за карціну, напісаную 11 гадоў таму. Нагадаем, што напярэдадні Дня Волі ў майстэрню да мастака прыйшлі міліцыянты. Яны канфіскавалі плакаты, прымеркаваныя да шэсця, а таксама забралі вядомую карціну "Лялькі". Пасля таго інцыдэнту Аляксея Антонавіча кінулі "на суткі" - нібыта за нецэнзурную лаянку. І вось днямі Марачкін быў выкліканы ў Цэнтральны РУУС Мінска, дзе даведаўся, што супраць яго ўзбуджана адміністрацыйная справа: "Допыт праводзіў старшы лейтэнант Д.П.Курыльчык, — гаворыць Марачкін. - Яны сфатаграфавалі ўсе канфіскаваныя напярэдадні Дня Волі расцяжкі, а таксама карціну "Лялькі", на якой, паводле міліцэйскага пратаколу, "изобра-жено 10 мужских фигур". У сваю чаргу я распавёў, што рыхтаваў плакаты да дазволенага ўладамі шэсця. Але, што самае дзіўнае, міліцыянты падчас ператрусу канфіскавалі і расцяжкі ранейшых гадоў - з маёй асабістай калекцыі, якія да мінулага Дня Волі не прызначаліся". Але найвялікшую цікавасць у "стражей порядка" выклікала вядомая карціна Марачкіна "Лялькі". "Гэты твор напісаны мною яшчэ напрыканцы мінулага стагоддзя, - працягвае Аляксей Антонавіч. - На ягонае напісанне мяне натхніла вядомая тэлеперадача расійскага тэлеканала НТБ "Лялькі".