- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У свой час “Народная Воля” не раз пісала пра тое, што незалежныя эксперты працуюць над прапановамі па ўнясенні змен у Выбарчы кодэкс. Пазней паведамлялася, што выніковы дакумент за подпісамі кіраўнікоў партый “Справядлівы свет”, “Зялёныя”, Партыі БНФ, “Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), руху “За свабоду”, кампаніі “Гавары праўду!” накіраваны прэзідэнту, дэпутатам Нацыянальнага сходу, ураду, іншым уладным структурам. Але ж, як сведчыць нядаўняя нарада ў Лукашэнкі, ніводная сур’ёзная папраўка, прапанаваная апазіцыйнай групоўкай, не трапіла ў новы законапраект. Зыходзячы з лёсавызначальнай важнасці праблемы, “Народная Воля” вырашыла не замоўчваць яе, а па-ранейшаму прыцягваць увагу грамадскасці да неабходнасці дэмакратызацыі выбарчай сістэмы ў Беларусі. А таму сённяшняе пытанне да тых, хто, вобразна кажучы, атрымаў ад варот паварот. Яго мы сфармулявалі так: