- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чаму не чуваць голасу Рады беларускай інтэлігенцыі Нешта апошнім часам нічога не чуваць пра дзейнасць Рады беларускай інтэлігенцыі. Чаму яна не ўзвышае свой голас? Можа, ужо ўвогуле не існуе такая арганізацыя? Старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір КОЛАС шчыра прызнаецца, што апошнім часам адышоў ад спраў арганізацыі. — Часу на ўсё не хапае, — расказвае Уладзімір Колас. - Кіно здымаю. Крыху разгружуся, і, мяркую, Рада зноў узніме свой голас. Дарэчы, на прэзентацыю сваёй першай дакументальнай стужкі Талерэя Ады", прысвечанай Адзе Райчонак, мы амаль усёй арганізацыяй збіраліся. Але пра справы тады гаворка не ішла. Абмяркоўвалі маю працу. Фільм, магу крышку пахваліцца, меў поспех. 10 краін свету выказалі да яго цікавасць. Канал "Аль Джазіра" купляе стужку, фіны. - Каб здымаць кіно, патрэбны фінансы? - А вам усё і раскажы. "Народная воля" ў гэтым плане як тэрмінатар выступае: нікому спуску не дае... Але пра сродкі ўсе пытанні да майго прадзюсера, я наёмны працаўнік. Прадзюсер з Польшчы, фінансы даваліся праз сусветную сетку "інстытута дакументальнага кіно". Дарэчы, я ўжо другі фільм манцірую, наперадзе яшчэ дзве працы. Ужо ёсць прапановы.