- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Быль і боль «Чарнобыльскага Шляху» У Мінску на мінулым тыдні прайшоў чарговы "Чарнобыльскі Шлях ". Не абышлося без сутыкненняў з міліцыяй Напярэдадні "Чарнобыльскага Шляху" намеснік памочніка Дзяржсакратара ЗПІА Дэвід Крамер, які сустракаўся ў Мінску з прадстаўнікамі беларускай улады, паставіў перад апошнімі ўмову: "Правядзенне акцыі, прыўрочанай да 21-й гадавіны чарнобыльскай трагедыі, павінна быць цывілізаваным ". Натуральна, што ў першую чаргу прыклад павінны былі падаваць арганізатары акцыі, і яны, як павінна быць, 4 красавіка падалі ў Мінгарвыканкам заяўку, згодна з якой шэсце 26 красавіка павінна было пачацца а 18-й гадзіне ад плошчы Якуба Коласа. Праўда, гарадскія ўлады без узгаднення з заяўляльнікамі перанеслі месца збору ля Акадэміі навук. У судзе гэта матывалася тым, што "арганізатары самі адмовіліся ўзгадняць з імі змены ў маршруце". З гэтага можна было толькі пасмяяцца. ...А ўлады пачалі рыхтавацца ў гэты дзень да "Чарнобыльскага Шляху" яшчэ з самага ранку. Асабліва ў раёне Адміністрацыі прэзідэнта, як быццам збор народу на "Шлях" павінен адбыцца менавіта там, ці дэманстранты збіраліся штурмам браць "Чырвоны дом". На вуліцах, якія прылягалі да Адміністрацыі, ледзь не праз метр стаялі даішнікі ды месціліся знакі "Прыпынак забаронены". Няцяжка было "вьгаленіць" сярод людзей і сілавікоў у цывільным, якія "назіралі за парадкам" па сваёй праграме. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)