- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як вядома, у мінулым годзе Марыя Калеснікава ўваходзіла ў перадвыбарны штаб экс-банкіра і прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду Віктара Бабарыкі, а пазней перайшла ў аб’яднаны штаб Святланы Ціханоўскай. Марыю затрымалі на пачатку верасня 2020 года, пасля чаго спецслужбы паспрабавалі вывезці яе з Беларусі ва Украіну. На мяжы Калеснікава парвала свой пашпарт, каб пазбегнуць вымушанай дэпартацыі, і ў выніку апынулася за кратамі. Максім Знак, юрыст штаба Віктара Бабарыкі, быў затрыманы практычна ў адзін час з Калеснікавай – на пачатку верасня мінулага года. Іх абвінавачвалі ў закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі, змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання. …Яшчэ на мінулым тыдні стала вядома, што вердыкт Максіму Знаку і Марыі Калеснікавай будзе вынесены Мінскім абласным судом у будынку Мінскага раённага суда 6 верасня. Пры гэтым афіцыйна паведамлялася: нягледзячы на тое, што сам працэс быў цалкам закрыты (нават адвакаты знаходзіліся пад падпіскай аб неразгалошванні), агалошванне прысуда пройдзе ў адкрытым рэжыме.