- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзе працаваць і як пісаць, я буду вырашаць сам Журналіст "Народнай волі" даведаўся на ўласным вопыце, што трэба зрабіць для таго, каб апынуцца ў міліцыі. Для гэтага дастаткова выйсці ў цэнтр Мінска і паназіраць, як маладзёжныя актывісты на чале са старшынёй Аб'яднанай грамадзянскай партыі раздаюць Пасланне грамадзяніну, бізнесу і дзяржаве, якое было прынята на чарговым з'ездзе АГП і якое было надрукавана ў адным з мінулых нумароў"Народнай волі". Што я і зрабіў... Пасланне партыі Выконваючы рэдакцыйнае заданне, я разам з Анатолем Лябедзькам, Віталем Стажаравым, Мікалаем Сяргеенкам, Кірылам Паўлоўскім пайшоў на праспект Незалежнасці ў раён ГУМа. Тут дэмакраты мусілі распаўсюджваць Пасланне Аб'яднанай грамадзянскай партыі, надрукаванае ў "Народнай волі". ...Яшчэ каля станцыі метро "Купалаўская" мы заўважылі за сабой "хвост". Спусціўшыся ў падземны пераход, Анатоль Лябедзька жартам пацікавіўся ў спецназаўца: "Ну што, перадалі? Мы ж у краму ідзём..." Не ведаў Анатоль Уладзіміравіч, што літаральна праз пятнаццаць хвілін гэты ж самы малады чалавек будзе настойваць на тым, каб Лябедзька праехаў з ім...