- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Павага да свабоды слова абавязковая ўмова ПАСЕ да Беларусі Дакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па пытаннях прэсы Эндру Макінтош заклікаў беларускія ўлады паважаць права на свабоду слова кожнага грамадзяніна, асабліва журналістаў. Пра гэта гаворыцца ў спецыяльнай заяве, размешчанай на сайце ПАСЕ. "3-за нядаўніх жорсткіх дзеянняў праваахоўных органаў супраць журналістаў якія асвятлялі мірную дэманстрацыю 25 сакавіка, і шматлікіх вобыскаў у журналістаў праведзеных КДБ па ўсёй Беларусі, я заклікаю ўлады рэспублікі вярнуць журналістам усе канфіскаваныя ў іх матэрыялы, а таксама правесці расследаванне ўсіх гэтых выпадкаў", - гаворыцца ў заяве. Э.Макінтош падкрэсліў, што свабода выказвання палітычных меркаванняў і атрымання інфармацыі з'яўляецца "жыццёвым элементам любога дэмакратычнага грамадства".