- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксандр Мілінкевіч: «Народная воля» - дэмакратычны прапагандыст песімізму 3 тых часоў, калі на апазіцыйным палітычным небасхіле з'явіўся былы намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Аляксандр Мілінкевіч, сплыло нямала вады. Шмат гучных заяў зроблена ім за гэтыя гады. і ўсе як быццам правільныя, слушныя. Напрыклад, нельга было не звярнуць увагу на такое яго выказванне: "Сёння трэба стратэгія дзейснай барацьбы, а не яе імітацыі..." Днямі рэдакцыя газеты "Народная воля" вырашыла звярнуцца да аўтара гэтых не столькі красамоўных, колькі прынцыповых слоў і спытаць: - Спадар Мілінкевіч, а ў чым сёння выяўляецца ваша асабістая стратэгія дзейснай барацьбы? Толькі, калі ласка, як мага больш канкрэтна... - Раней апазіцыя, у пераважнай большасці, дзейнічала галоўным чынам "ад выбараў да выбараў". Нашы намаганні накіраваны на стварэнне шырокай сеткі дэмакратычных арганізацый, суполак, якія стала працуюць з грамадзянамі. Мы стварылі арганізацыйны падмурак для сталай дзейнасці. Мы аб'яднаны вакол зразумелых і блізкіх значнай колькасці грамадзян ідэй свабоды, незалежнасці, нацыянальнага адраджэння і еўрапейскай інтэграцыі. Працы хопіць усім і няхай кожны робіць тое, што можа рабіць лепей. Пашыраецца кола грамадзян, якія маюць доступ да непадкантрольных аўтарытарнай уладзе крыніц інфармацыі і мы дбаем пра тое, каб у гэтых крыніцах былі прадстаўлены нашы думкі і нашы ідэі.