- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сярэдняя працягласць жыцця мужчын Магілёўскай і Віцебскай абласцей складае ўсяго 59 гадоў. Да 40% бясплодных пар Беларусі не могуць мець дзяцей па віне мужчыны. Валерый Лектараў: «Маё пакаленне калісьці актыўна працавала ў плане аднаўлення насельніцтва. А сёння многія маладыя мужчыны не могуць гэтага зрабіць». - Праблема мужчынскага нездароўя стаіць сёння, як ніколі, востра, - сказаў на нядаўняй сустрэчы з журналістамі намеснік старшыні пастаяннай камісіі па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў Палаты прадстаўнікоў Валерый Лектараў. - П'янства, курэнне, недастатковая фізічная актыўнасць, стрэсы - усё адбіваецца на здароўі мужчынскага насельніцтва. Найбольш вострая праблема - высокі ўзровень смяротнасці мужчын працаздольнага ўзросту ад траўм, суіцыдаў і атручэнні алкаголем, а таксама ад сардэчна-сасудзістых захворванняў. Больш за тое, да 40% бясплодных пар Беларусі не могуць мець дзяцей па віне мужчыны. Маё пакаленне калісьці актыўна працавала ў плане аднаўлення насельніцтва. А сёння многія маладыя мужчыны не могуць гэтага зрабіць. Колькасць сперматазоідаў у адным міліметры спермы дасягала раней 25 мільёнаў, пры норме 20 мільёнаў. А зараз?