- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Са свайго боку я зраблю ўсё ад мяне залежнае, каб зруйнаваць гэты рэжым» У аўторак адбыўся суд над cябрам незарэгiстраванага "Маладога фронту" Кацяй Салаўёвай. Згодна з прыгаворам, Кацярына Салаўёва прызнана вiнаватай у дзеяннi ад iмя незарэгiстраванай арганiзацыi i аштрафавана на 1 мільён 750 тысяч рублёў. 3 самага ранку ўваход у будынак суда быў заблакіраваны супрацоўнікамі міліцыі і людзьмі ў цывільным. Міліцыянты паведамілі, што ўсе ахвочыя змогуць трапіць у залу суда перад самым пачаткам пасяджэння. Пазней высветлілася, што жадаючых падтрымаць больш, чым месцаў у зале. "Суддзя шукае большую залу, пасяджэнне пачнецца крыху пазней", -- напачатку запэўнівалі прысутных міліцыянты. Аказалася, што яны папросту хлусілі. Пасяджэнне распачалося ў час, а ў маленькую залу спачатку не змаглі трапіць нават бацькі Кацярыны Салаўёвай. Праўда, потым становішча было выпраўлена. Асабіста намеснік старшыні суда падчас судовага працэсу завёў у залу бацькоў Кацярыны разам з першым сакратаром амбасады ЗША Луісам Крышакам... А ўсім астатнім сказалі, што яны змогуць трапіць на судовае разбіральніцтва толькі падчас перапынку. Справу ў дачыненні да Кацярыны Салаўёвай разглядала суддзя Марозава. Абараняў Кацярыну адвакат Аляксандр Галіеў.