- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У аўторак у Мінскім гарадскім судзе пачаўся завочны суд па крымінальнай справе ў дачыненні да Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Марыі Мароз, Вольгі Кавальковай і Сяргея Дылеўскага. Усім абвінавачаным інкрымінаваны: – змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч.1 арт.357 Крымінальнага Кодэкса Беларусі); – стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва такім фарміраваннем (ч.1 арт.361-1 КК); – публічныя заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч.3 арт.361 КК); – распальванне сацыяльнай варожасці і розні (ч.3 арт.130 КК). Акрамя таго, у розным спалучэнні ім прад’яўлены яшчэ некалькі артыкулаў. Так, Ціханоўская абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве (ч.1 арт.356 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь); падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках (ч.1 арт.13 і ч.2 арт.293 КК), захопе і ўтрыманні будынкаў і збудаванняў (ч.1 арт.13 і ч.2 арт.292 КК); процідзеянні працы ЦВК (ч.2 арт.191 КК) і яшчэ некалькіх артыкулах. Паўлу Латушку ставяцьу віну яшчэ і перавышэнне службовых паўнамоцтваў (ч.3 арт.426 КК), а таксама атрыманне хабару (ч.3 арт.430 КК). Святлана Ціханоўская назвала працэс “помстай” і “фарсам”, але тым не меньш ён ідзе. Суддзя – Пётр Арлоў. Ён з’яўляецца намеснікам старшыні Мінскага гарадскога суда.