- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Замест волі - дубіны. арышты. кроў... Па старым сцэнарыі У мінулы аўторак дэмакратычная грамадскасць святкавала 90-годдзе ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Напярэдадні Дня Волі (так у народзе называюць гэтую дату) афіцыйныя ўлады абралі для сябе звыклую тактыку — тактыку прэвентыўных затрыманняў. А на сам Дзень Волі да святкавання 90-х угодкаў абвяшчэння БНР своеасабліва далучылася і роднае Міністэрства адукацыі. Нягледзячы на канікулы, вучням некаторых школ было "настойліва рэкамендавана" ўзяць удзел у школьных дыскатэках. А навучэнцам некаторых каледжаў расклад заняткаў перанеслі на другую палову дня. У прынцыпе, чагосьці падобнага ад беларускіх улад трэба было чакаць. Як звычайна, прымаліся ўсе захады для таго, каб зменшыць колькасць патэнцыяльных удзельнікаў вулічнай акцыі. Але далей за іншых пайшлі жлобінскія чыгуначнікі. У касах чыгуначнага вакзала грамадзянам, якія жадалі паехаць у Мінск раніцай 25 сакавіка, адказвалі, што гэта немагчыма з-за рамонту чыгуначнай каляіны...