be
pdf

Народная Воля 41 (4499) 2020

Былы кіраўнік “Белгазпрамбанка” Віктар Бабарыка несумненна стаў самай яркай фігурай на старце прэзідэнцкай кампаніі. Другі нечаканы прэтэндэнт – экс-дыпламат і стваральнік Парка высокіх тэхналогій Валерый Цапкала меней актыўны, ды і ініцыятыўная група ў яго аказалася вельмі сціплай: 884 чалавекі. Бабарыка ж зарэгістраваў каманду з 8905 чалавек. Болей толькі ў Аляксандра Лукашэнкі. Але ж той мае ўсе рычагі, а экс-банкір сабраў армію валанцёраў за лічаныя дні праз інтэрнэт. У часткі палітызаваных карыстальнікаў сацыяльных сетак выхад Цапкалы і асабліва Бабарыкі на электаральную арбіту спарадзіў пэўную эйфарыю. Адчуваецца, што публіка засумавала па свежых персонах. Традыцыйная ж апазіцыя ў гэтай кампаніі правалілася. Бясслаўны канец напаткаў задуму праймерыз, іх былыя ўдзельнікі зарэгістравалі мінімальныя, дзеля блізіру, ініцыятыўныя групы і нават не маюць намеру збіраць подпісы. Маўляў, будзем праз пікеты прасоўваць лозунг “За Беларусь без дыктатуры!”. Але голыя лозунгі, здаецца, ужо мала каго кранаюць. Таксама незразумела, як будуць разварушваць масу ва ўмовах эпідэміі прыхільнікі вулічных пратэстаў. І байкот у сённяшніх умовах не мае шанцаў, атрымаецца хіба што вялы ігнор. Бабарыка ж, з аднаго боку, дае зразумець, што цяперашні парадак рэчаў яму зусім недаспадобы, паказвае сябе прыхільнікам перамен, рэформаў, але з іншага боку – супраць канфрантацыі. Мае вялікі досвед на кіроўнай пасадзе.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-05-22
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2020 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org