- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зварот Саюза беларускіх пісьменнікаў да грамадзян Беларусі Шаноўныя суайчыннікі! У духоўнай спадчыне чалавецтва адным з самых важных багаццяў з'яўляецца родная мова. Без яе немагчыма стварыць нацыянальную культуру. А існаванне народа без сваёй культуры пазбаўленае высокага сэнсу. Вялікая ўвага мовам надаецца сёння ва ўсім свеце. Нездарма 2008 год абвешчаны Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый годам моў, а на нядаўнім саміце кіраўнікоў краін, якія ўваходзяць у СНД, прынята рашэнне аб'явіць яго годам літаратуры і мастацкага перакладу. Беларуская моўная сітуацыя - складаная, але яе можна і неабходна выправіць. Прыклад у падобным падаюць нашыя суседзі-ўкраінцы, якія вяртаюць родную мову ва ўсе сферы грамадскага жыцця: ад дзіцячых садкоў, школ, ВНУ і да найвышэйшых дзяржаўных кабінетаў. Адраджэнне беларускай мовы - тонкая, далікатная праблема, якая яшчэ не ўсімі грамадзянамі ўспрымаецца належным чынам. Але яна тычыцца кожнага з нас. У цяперашнім беларускім грамадстве выяўляецца станоўчая тэндэнцыя цікавасці да роднай мовы. Дзякуючы патрыятычна настроенаму студэнцтву і некаторым службовым асобам яна гучыць падчас правядзення масавых мерапрыемстваў, у канцэртных праграмах, у грамадскім транспарце. Аднак дзеля паўнакроўнага існавання і развіцця мовы падобнага катастрафічна недастаткова.