- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чаму камісар Еўрапейскага Саюза Ферэра-Вальднер не паехала ў Беларусь? Адмена візіту камісара Еўра-саюза можа быць звязана са з'яўленнем у Беларусі палітвязняў, разгонам мірных акцый і самазабойствам праваабаронцы. Урад Беларусі і еўракамісар па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы суседства Беніта Ферэра-Вальднер дамовіліся аб пераносе яе візіту ў Мінск, які планаваўся. Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, візіт адбудзецца ў сярэдзіне красавіка. Візіт еўра-камісара планаваўся на 12—13 сакавіка. Прэс-сакратар еўракамісара Крысціяна Хоман удакладніла, што візіт пераносіцца "па прычыне перагружанага працоўнага графіка". Перанос візіту ў Мінск еўра-камісара па знешніх сувязях і Еўрапейскай палітыцы суседства Беніты Ферэра-Вальднер быў чаканым. Такое меркаванне выказаў БелаПАН палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.