be
pdf

Народная Воля 39-40 / 2008

472 беларусы могуць стаць неўязнымі ў Польшчу Польская няўрадавая арганізацыя "Фонд Свабода і дэмакратыя" апублікавала рапарт па выніках даследаванняў палітычных рэпрэсій у Беларусі. Дакумент перш за ўсё выклікае цікавасць тым, што ўтрымлівае спіс дзяржаўных чыноўнікаў, дзеячаў культуры, супрацоўнікаў КДБ, МУС і нават радавых міліцыянераў, якія, на думку аўтараў рапарту, спрычыніліся да парушэння правоў чалавека ў Беларусі. Усяго ў спісе 472 прозвішчы. Тут імёны рэктараў амаль усіх беларускіх ВНУ, з якіх па палітычных матывах былі выключаны студэнты (У.Шымаў, П.Беспальчук, М.Батура і г.д.), амаль у поўным складзе трапіла ў спіс кіраўніцтва Адміністрацыі прэзідэнта (Г.Нявыглас, Н.Пяткевіч, А.Рубінаў...), пазначаны таксама беларускія міністры, супрацоўнікі АМАПа, КДБ і МУС розных упраўленняў старшыні выбарчых камісій і нават людзі культуры: Валер Раеўскі, Аляксей Дудараў, Барыс Луцэнка і іншыя. Супраць кожнага прозвішча - тлумачэнне, у якіх парушэннях абвінавачваецца асоба. Спіс апублікаваны на інтэрнет-старонцы http://wid.org.pl/raport.pdf. Даследчыкі палітычных рэпрэсій у Беларусі маюць намер звярнуцца да Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы з просьбай забараніць пазначаным у рапарце беларусам уезд на тэрыторыю Польшчы. - Працэдура гэтая доўгая, - кажа былы першы сакратар польскай амбасады ў Мінску, супрацоўнік "Фонду Свабода і дэмакратыя" Марэк Буцька.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК "Народная Воля"
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2008-03-14
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК "Народная Воля"
  • Copyright: © 2008 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выдаецца з ліпеня 1995 на беларускай і рускай мовах; Адрас рэдакцыі: 220030 Мінск, вул. Энгельса 34а; прыёмная: тэл./факс (017) 3286871; тэл./факс рэкламнага аддзела: 3286904, 3286906; e-mail: nv@promedia.by; http://www.nv-online.info Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org