- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Дзесяць месяцаў таму я пайшоў за кветкамі для жокі...» Умінулы аўторак, праз некалькі гадзін пасля свайго вызвалення, актывіст незарэгістраванай арганізацыі "Партнёрства " Цімафей Дранчук сустрэўся з карэспандэнтам "Народнай волі" ...Цімафея Дранчука арыштавалі 21 лютага гэтага года. Пасля па БТ дэманстраваліся зараней загатаваныя бюлетэні экзіт-пулаў, якія быццам бы надрукавала "Партнёрства", яе актывістаў абвінавачвалі ледзь не ў тэрарызме і дзяржаўным перавароце, у рэшце рэшт — асудзілі за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Цімафей Дранчук атрымаў год зняволення. - Маё затрыманне было ў нейкім сэнсе сімвалічным, бо адбылося яно ў дзень нараджэння маёй жонкі Вольгі, - успамінае Цімафей. - Жонка была цяжарная, праз месяц павінна была нарадзіць, а палове восьмай раніцы я паехаў купляць ёй кветкі. А само затрыманне праходзіла як у дэтэктыве. Маю машыну спынілі супрацоўнікі падраздзялення "Страла", пакуль правяралі дакументы, пад'ехала "Газель", цалкам забітая людзьмі са зброяй і ў чорньгх масках, на месцы аказаліся аператар з відэакамерай і двое панятых. Дарэчы, як пазней высветлілася, усе панятыя і падчас майго вобыску, і на офісе, і пры арышце Мікалая Астрэйкі -гэта каманда актывістаў з БРСМ. Мяне затрымалі, правялі спачатку вобыск машыны, затым кватэры. Забіралі абсалютна ўсё, у мяне толькі з кватэры некалькі скрыняў рознай літаратуры вынеслі, у тым ліку і абсалютна легальнай. Усе кніжкі, якія былі хоць нейкім чынам звязаны з палітыкай, загрузілі і некуды адвезлі.