- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Расія спыняе паток нафтадолараў у беларускую эканоміку Расія ўвяла пошліну на экспарт нафты ў Беларусь. Гэта - адказ на нежаданне Мінска дзяліцца даходамі ад экспарту бензінаў, дызпаліва і іншай прадукцыі, вырабленай з расійскай нафты. Як паведамляе "Інтэ-рфакс" са спасылкай на прэс-службу расійскага ўрада, Міхаіл Фрадкоў падпісаў пастанову, у адпаведнасці з якой пастаўкі нафты ў Беларусь будуць абкладацца вывазной пошлінай, як і для краін, якія не ўваходзяць у Мытны саюз. Паведамляецца, што сваё рашэнне расійскі бок патлумачыў тым, што Беларусь разарвала міжурадавае пагадненне, згодна з якім 85% пошліны на экспарт нафтапрадуктаў, вырабленых з расійскай сыравіны, павінна залічвацца ў расійскі бюджэт і толькі 15% - у бюджэт Беларусі. Мы нічога не плацілі Расіі і сцвярджалі, што сваімі намаганнямі дасягнулі значнага эканамічнага рыўка. Аднак "халява" скончылася. Увядзенне пошліны азначае рэзкае павышэнне цэн на нафту для Беларусі - прыкладна на 30-40%. 3 улікам таго, што ў апошнія два гады "беларускі эканамічны цуд" грунтаваўся менавіта на нафтадоларах, і што асноўны аб'ём экспарту беларускай прадукцыі ў краіны дальняга замежжа складалі менавіта нафтапрадукты, гэта навіна можа стаць для беларускай эканомікі лёсавызначальнай. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)