- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксандр Казулін выходзіць з галадоўкі Упятніцу з ім магчыма сустрэнецца адвакат Ігар Рынкевіч 11 снежня Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла, што Александр Казулін прыняў рашэнне спыніць галадоўку. Родныя палітыка хваляваліся, што Аляксандра Уладзіслававіча прымусова выводзяць з цяжкага стану. Справа ў тым, што менавіта ў панядзелак, калі жонка Казуліна прыехала у "Віцьбу-3"; адміністрацыя калоніі не дазволіла ёй сустрэцца з мужам - нават забаранілі паразмаўляць з ім па тэлефоне. Ірына Іванаўна змагла толькі перадаць Аляксандру Уладзіслававічу абнародаваныя яшчэ на мінулым тыдні звароты лідэраў апазіцыі да кіраўнікоў вядучых краін свету, у Савет бяспекі ААН, а таксама ліст да прэм'ер-міністра Сідорскага. Магчыма, пасля таго, як Казулін атрымаў карэспандэнцыю, ён і прыняў рашэнне скончыць галадоўку. У аўторак Ірына Казуліна змагла ўсё ж такі пагаварыць з мужам па тэлефоне. Размова цягнулася тры хвіліны - роўна столькі адвяло кіраўніцтва калоніі і папярэдзіла гаварыць выключна пра галадоўку, не кранаць палітычныя тэмы. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)