- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рэбус улады. З Паўлам Якубовічам, галоўным рэдактарам газеты "Советская Белоруссия", колішнім паплечнікам, я не сустракаўся ўжо гады два. Не, ніякая чорная кошка не прабегла паміж намі. Проста і я, і мой калега, здаецца, зразумелі: на гэтым жыццёвым этапе мы аказаліся нецікавыя адзін аднаму. Ён, як ні стараўся, не змог загітаваць мяне "ў сваю веру", я безвынікова спрабаваў пераканаць яго ў тым, што імпэтнае служэнне сённяшнім уладам не толькі няўдзячна, але і не мае гістарычнай перспектывы. Адным словам, мы апынуліся па розныя бакі ўмоўных барыкад. Але... Пазаўчора мы, як і ў старыя добрыя часы, зноў паціснулі адзін аднаму рукі. І разам селі за адзін "круглы стол". Праўда, Павел ізотавіч - у "прэзідыуме", я - збоку. Пасадзіла нас побач тая ж самая ўлада, якая і развяла. Што гэта? Знак дэмперамен у краіне? Заклік да кансалідацыі грамадства? Крок у накірунку лібералізацыі дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі?