- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ліст ад Дзмітрыя Дашкевіча У пятніцу пад сценамі шклоўскай калоніі маліліся людзі — маліліся за аднаго з лідэраў "Маладога фронту" Дзмітрыя Дашкевіча, якога беларуская Феміда вырашыла пакараць паўторна. Ці то малітва дапамагла, ці міжнародная салідарнасць, ці звароты выбітных беларускіх дзячаў да суддзі, але адвакат Аляксандр Галіеў, выйшаўшы з судовага працэсу, прынё'с людзям радасную навіну: Дашкевічу замест дадатковага тэрміну зняволення далі штраф. "Як ён? Як выглядае? Што гаворыць?" — распытвалі сябры і паплечнікі Дзмітрыя ў ягонага адваката, бо нікому, акрамя яго, не ўдалося нават позіркам перакінуцца з Дашкевічам. У панядзелак стэлефанавацца з Галіевым, каб даведацца пра апошнія навіны з жыцця палітзняволенага, планавалі і мы. Але з ранішняй рэдакцыйнай поштай атрымалі ліст ад самога Дзмітрыя. У нас даўно бьгла задума такога завочнага інтэрв'ю, і мы перадалі Дзіме свае пытанні. Нейкім цудам задуманае здзейснілася, хаця Дзмітрый адразу папярэдзіў, што "калі недзе аб нечым не дагавару, дык выбачайце — гэта не наўмысна ". (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)