- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
...I з крыкамі «Зіг!» кінуліся біцца - Хлопцы, а вы хто? - пытаюся ў маладых людзей, якія моўчкі выстраіліся ў салдацкую калону і стаяць пад бел-чырвона-белым сцягам з чорным ромбам-канвертам пасярэдзіне. Стаяць на правым баку плошчы ля Акадэміі навук, бліжэй да Першай клінічнай бальніцы. - Мы "Белая воля", - на чыстай рускай мове адказвае адзін з маладых людзей. - Мы выступаем против наркотиков, против пьянства, присоединяйтесь... - Нешта пра вас не чутно было... Вы не з РНЕ часам? - усё-ткі было нешта падазронае ў паводзінах гэтай маўклівай групы: стаяць, як у каравуле, гледзячы адзін аднаму ў патыліцу. Яны не ў чорным, як пра гэта напісалі некаторыя СМІ. Яны звычайныя маладыя хлопцы ў джынсах, куртках, вось толькі, калі калона пачынае рухацца, нацягваюць на твары шалікі. - Нет, мы "Белая воля", - і хлопец займае сваё месца ў калоне паплечнікаў. На другім баку плошчы - не менш каларытная группа пад чорнымі і чорна-чырвонымі сцягамі і з барабанамі. "Мы анархісты", - ахвотна расказваюць яны пра сябе. — Мы не столькі супраць адмены льгот, колькі супраць самой дзяржавы". (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)