- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Мы павінны сказаць Лукашэнку: крызіс - гэта вы...» "За праўду! За справядлівасць! За свабоду!" - менавіта пад такімі лозунгамі 25 сакавіка пройдзе традыцыйная акцыя, прымеркаваная да дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Учора кіраўнікі Партыі БНФ падалі адпаведную заяўку на правядзенне акцыі. Сярод падпісантаў - старшыня партыі Лявон Баршчэўскі і яго намеснікі - Вінцук Вячорка, Аляксей Янукевіч і Віктар Івашкевіч. "Беларускі Народны Фронт, як і ва ўсе папярэднія гады, бярэ на сябе генеральную адказнасць за правядзенне гэтай акцыі, - гаворыць Івашкевіч. - У той жа час мы гатовы да супрацоўніцтва з усімі дэмакратычнымі сіламі. Будзе створаны шырокі аргкамітэт, у які ўвойдуць прадстаўнікі розных палітычных сіл". Івашкевіч таксама агучыў патрабаванні, з якімі ўдзельнікі акцыі звернуцца да ўлад: "У Беларусі ў выніку бэспрэцэдэнтна і цынічна праведзенай дэвальвацыі грамадства страціла давер да ўлад..."