- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Мотавела» адновіць працу з панядзелка. А на МТЗ працуюць нават па выхадных. У мінулым нумары "Народная Воля" пісала пра сітуацыю, якая склалася на сталічным ААТ 'Мотавела'. Нагадаем, што частка рабочых гэтага прадпрыемства па просьбе кіраўніцтва сышла ў вымушаны адпачынак яшчэ ў самым пачатку снежня мінулага года. Чакаецца, што працаўнікі вернуцца на свае рабочыя месцы з бліжэйшага панядзелка. Гэтая інфармацыя знайшла сваё пацвярджэнне пасля адпаведнай нарады, якая адбылася ў сярэдзіне тыдня з удзелам прадстаўнікоў кіраўніцтва прадпрыемства. З тым каб даведацца пра агульную сітуацыю на прадпрыемствах краіны, "Народная Воля" звярнулася ў Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі. Нас цікавіла інфармацыя наступнага характару: колькі прадпрыемстваў краіны працуюць няпоўны тыдзень, і ці ёсць факты прымусовай адпраўкі людзей у вымушаны адпачынак. У прэс-службе ФПБ нам адказалі: "На сённяшні дзень мы толькі збіраем інфармацыю на гэты конт Праводзіцца маніторынг. Таму поўнай карціны пакуль няма".