- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Суд над Андрэем Клімавым ператварыўся ў таямнічы працэс Па некаторай інфармацыі, палітык Андрэй Клімаў яшчэ 1 жніўня быў асуджаны судом Цэнтральнага раёна Мінска на два гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму Андрэй Клімаў быў арыштаваны 3 красавіка гэтага года і абвінавачваўся па артыкуле 361 ч. 3 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае адказнасць за заклікі да звяржэння ці змянення канстытуцыйнага строю, якія размяшчаліся ў СМІ. Зрэшты, "размяшчэнне заклікаў у СМГ' можна лічыць дастаткова ўмоўнымі, бо пакуль у беларускім Законе не прапісана, што Інтэрнет-сайт - гэта сродак масавай інфармацыі. Як бы там ні было, але трэці прысуд Клімаву вынеслі (да гэтага ён быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі па абвінавачванні ў эканамічных злачынствах, а затым атрымаў 15 месяцаў "хіміі" за арганізацыю вулічных акцый пратэсту)... (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)