- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Ад "Маладога фронту" не адрачомся» 4 верасня ў Салігорску і Нясвіжы распачаліся судовыя працэсы над актывістамі незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Іванам Шылам і Настай Азарка. Маладыхлюдзей абвінавачваюць па сумнавядомым 193-м артыкуле Крымінальнага кодэкса "Дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі". Напярэдадні судоў карэспандэнт "Народнай волі" паразмаўляў з маладзёжнымі актывістамі пра тое, чаго яны чакаюць ад суда іяк ставяцца да сітуацыі, што склалася. Непрыемнасці для непаўнагадовага салігорскага маладафронтаўца Івана Шылы пачаліся з вобыску, які на яго прыватнай кватэры здзейснілі супрацоўнікі КДБ. "Тады ў мяне канфіскавалі ўласны камп'ютэр, але ніякай крамольнай інфармацыі ў ім знойдзена не было ", - сказаў Іван Шыла. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)