- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Суддзя з нацягнутай ухмылкай на твары выходзіла з залы пад хор галасоў: «Ганьба! Ганьба!» Уначы 4 верасня, дакладна ў 3.30, загрукаталі жалезныя дзверы ізалятара часовага ўтрымання пры Ленінскім райаддзеле міліцыі Брэста. На парозе з клункамі ў руках з'явіўся доўгачаканы Павел Севярынец, які адбыў 15-сутачны тэрмін арышту. Павел быў прыемна ўражаны, што яго чакалі сябры, паплечнікі і проста неабыякавыя брэстаўчане. У той жа час іншая група аднадумцаў карауліла Паўла зусім у другім канцы горада — ля Маскоўскага філіяла ІЧУ, дзе ён адбыў болыную частку тэрміну арышту, вызначанага суддзёй Маскоўскага суда Брэста Вольгай Смірновай. Дзіўна, але і там сцвярджалі, што Павел выйдзе на свабоду менавіта ў іх. Аднак напярэдадні ўвечары Севярынца без якіх-небудзь тлумачэнняў перавезлі аўтазакам з аднаго ізалятара ў другі. Што потым і спарадзіла чуткі, нібы ўначы вязень раптам знік... Але наш карэспандэнт апынуўся на "правільным" месцы сустрэчы. I адразу пасля вызвалення Павел падзяліўся з журналістамі ўражаннямі ад чарговай адсідкі. "Умовы гэтай адсідкі былі не зусім звьгаайныя, - сказаў Павел. — У адрозненне ад Мінска, у невялічкай камеры філіяла ізалятара па вуліцы Багданчука стаіць вядро з парашай. Да таго ж у мяне забралі нацельны крьгжык. Але рэжым і стаўленне да вязняў у Брэсце лепшыя, чым у сталічным ізалятары. Кожны дзень наведваўся намеснік начальніка райаддзела, нейкія высокія чыны прыязджалі, пыталіся, як тут у нас, былі вельмі ўражаны салідарнасцю, якую праявілі берасцейцы.