- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксандр Казулін намінаваны на прэмію імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» Як паведамляе прэс-служба Еўрапарламента, на саісканне прэмii таксама вылучаны былы кандыдат у прэзiдэнты Калумбіі Інгрыд Бетанкур, Далай-лама, былы палкоўнiк ФСБ Расii Міхаіл Трапашкін, лiдэр дэмакратычнай апазiцыi Зiмбабве Морган Цвангірае, кiтайскi праваабаронца Ху Джыа, якi адбывае турэмнае зняволенне; старшыня незалежнай выбарчай камiсii Дэмакратычнай Рэспублiкi Конга Эбат Апалінарыя Малу Малу, а таксама праваабарончая арганiзацыя Еўрапейскi цэнтр па правах цыганоў. 22 верасня камiтэт Еўрапарламента па замежных справах абярэ з прапанаванага спiсу трох намiнантаў. Уладальнiк прэмii iмя Сахарава за 2008 год будзе вызначаны ў сярэдзiне кастрычнiка. Уручэнне ўзнагароды адбудзецца 17 снежня на пленарным пасяджэннi Еўрапарламента ў Страсбургу. Прэс-служба таксама зазначае, што з нагоды 20-й гадавiны з дня заснавання прэмii "За свабоду думкi" ўсе лаўрэаты будуць запрошаны на спецыяльны прыём, які адбудзецца 16 снежня ў Страсбургу.