- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ці возьме ваша партыя ўдзел у парламенцкіх выбарах, калі ўлада: а) не дапусціць у камісіі прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіныі; б) не прадаставіць вам магчымасці свабоднага доступу да сродкаў масавай інфармацыі; в) не ўнясе змен у Выбарчьі кодэкс з мэтай адмены датэрміновага галасавання; г) не забяспечыць падлік галасоў пры поўным гарантаваным кантролі з боку грамадскасці. Анатоль Ляўковіч, выкотаючы абавязкі старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі: - Калі ўсе тыя ўмовы, якія вы зараз назвалі, будуць выкананы, то ўлада, якая на сённяшні дзень ёсць у Беларусі, папросту самаліквідуецца. Аднак пакуль існуюць абмежаванні ў праве свабоднага выбару, разлічваць на гэта не даводзіцца. Што датьгаыцца ўдзелу нашай партыі ў будучых парламенцкіх выбарах... Гэта ж выбарамі назваць нельга. На сённяшні дзень мы збіраемся ўдзельнічаць не ў выбарах, а ў палітычнай кампаніі пад такой назвай. За апошнія дзесяць год мы прапусцілі толькі адну падобную кампанію - выбары ў мясцовыя саветы. Мэта нашага ўдзелу ў гэтай палітьганай кампаніі заключаецца і ў тым, каб распавесці нашым грамадзянам аб праблемах у галіне свабод, аб недасканаласці выбарчага заканадаўства, аб праблемах незалежных СМІ. Аднак заўважу, што адказваю на пытанне з пункту гледжання нашай партыі. Як вы ведаеце, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя з'яўляецца суб'ектам Аб'яднаных дэмакратычных сіл. Калі АДС, напрыклад, прымуць рашэнне аб байкоце кампаніі, то мы вымушаны будзем гэтаму падпарадкавацца. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)