- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Крэдыт у абмен на акцыі? Беларускі бок разлічвае на атрыманне расійскага стабілізацыйнага крэдыту ў найбліжэйшы час. Пра гэта паведаміў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, каменціруючы вынікі перамоў са старшынёй урада Расіі Міхаілам Фрадковым, што адбыліся ў Маскве. Паводле яго слоў, цяпер эксперты працягваюць працу над гэтым пытаннем. Прэм'ер таксама працытаваў выказванне міністра фінансаў Расіі Аляксея Кудрына аб тым, што тэхнічныя пытанні, звязаныя з выдачай Беларусі крэдыту, практычна адпрацаваныя. Нагадаем, на сустрэчы з журналістамі А. Кудрын паведаміў: расійскі ўрад папярэдне ўхваліў выдачу крэдыту Беларусі для аплаты паставак газу. Аднак расійскі прэм'ер Фрадкоў пасля перамоў з Сідорскім зазначыў, што абмеркаванне актуальных пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва працягнецца на ўзроўні экспертаў. "Пытанні складаныя. I раптоўна яны не вырашаюцца. Мы дамовіліся працягнуць працу" – сказаў ён. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)