- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У абарону моладзі - усёй грамадой! Нас вельмі непакоіць той факт, што ў нашай краіне працягваецца неаб'яўленая вайна супраць моладзі — самых актыўных прыхільнікаў дэмакратычных перамен, адважных змагароў за нацыянальнае адраджэнне. За акрэсленую грамадскую пазіцыю і ўдзел у акцыях салідарнасці кожны тьгдзень затрымліваюць, цягаюць па пастарунках, судзяць па сфальсіфікаваных пратаколах за "нецэнзурную лаянку" або дробнае хуліганства. Самых светлых, адукаваных і таленавітых, патрыятьнна выхаваных юнакоў і дзяўчат выключаюць з універсітэтаў, падвяргаюць вобыскам, кідаюць у турмы. Супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі ўрываюцца ў прыватныя кватэры, пераследуюць на вуліцах, праслухоўваюць тэлефонныя размовы, дапытваюць моладзь у навучальных установах, аказваюць псіхалагічны ціск, пераследуюць бацькоў актывістаў і звальняюць іх з працы. За масавыя акцыі з нацыянальнымі сцягамі, нашэнне нацыянальнай сімволікі, імкненне размаўляць на роднай мове моладзь пераследуюць і караюць па месцы навучання, не дапускаюць да іспытаў, выганяюць з інтэрнатаў. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)