- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падумаць толькі: на трое сутак жанчыну кінулі ў камеру-адзіночку. I якую жанчыну — маці палітвязня Мікіты Ліхавіда! Кінулі за тое, што яна патрабавала законнага выканання ўнутранага распарадку спецустановы... Пра сваё знаходжанне ў няволі Алена Ліхавід распавяла карэспандэнту “Народнай Волі”. — Напачатку я б хацела расказаць пра тое, як адбываўся суд нада мной. — Гэта сапраўдны спектакль, дзе ролі адведзены кожнаму з удзельнікаў “працэсу”. Прычым законныя правы абвінавачанага парушаюцца на кожным кроку. Адбывалася ўсё ў судзе Цэнтральнага раёна сталіцы. Яшчэ да пачатку судовага працэсу я патрабавала сустрэчы сам-насам са сваім адвакатам Дар’яй Ліпкінай. Мне беспадстаўна адмовілі. У ходзе судовага працэсу адвакат стала патрабаваць, каб нам далі канфідэнцыйна перагаварыць. Суд адмовіў і ёй. І толькі пасля таго, як Дар’я Ліпкіна папрасіла занесці гэтую адмову ў пратакол судовага пасяджэння, суд дазволіў нам пагаварыць сам-насам у асобным пакоі. Роўна тры хвіліны. Мне таксама адмовілі ў тым, каб на судзе прысутнічалі блізкія і родныя.